Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве (doc)

Васіль Уладзіміравіч Быкаў
Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве [be] 105K
издано в 2004 г.
Добавлена: 11.11.2013

Аннотация

Апавяданьне «Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве» Васіль Уладзіміравіч даслаў у «Полымя» ў 2000 годзе. Ведаючы, што рэдакцыя знаходзіцца пад пільным наглядам, ён сказаў у тэлефоннай размове так: «Можа, хай пакуль паляжыць, я ня буду ў прэтэнзіі. Прыйдзе і яго час». Але ўсё ішло не да лепшага. Пасьля ўтварэньня гэтакзванага холдынгу, а па сутнасьці — гвалтоўнай ліквідацыі рэдакцыяў літаратурных часопісаў і газеты «ЛіМ», былі прыкладзеныя арганізацыйныя і творчыя намаганьні, каб заснаваць новае літаратурнае выданьне — часопіс «Ток». Васіль Уладзіміравіч падтрымаў гэтае пачынаньне, даў згоду ўвайсьці ў рэдакцыйную раду і дазвол апублікаваць у першым нумары часопіса сваё апавяданьне, якое зачакалася ўжо выхаду ў сьвет. Аднак больш чым за паўтары гады зарэгістраваць «Ток» не ўдалося. Перад ім чыноўнікі паставілі неадольны бар’ер. Таму перадаю апавяданьне Васіля Быкава ў рэдакцыю часопіса «Дзеяслоў». Усё, што напісана геніяльным пісьменьнікам сучаснасьці, павінна абавязкова дайсьці да чытачоў.
(Сяргей Законьнікаў).




Впечатления о книге:  

X