Эдуард Станіслававіч Дубянецкі

Биография

Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (н. 20.04.1966, в.Чудзін Ганцавіцкага р-на) — беларускі гісторык, культуролаг, эсэіст, паэт. Кандыдат гістарычных навук (1995). Скончыў БДУ (1988), дзе і працаваў. У 1992—2004 у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. З 2004 вядучы навук. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Аўтар кнігі паэзіі “Душы маёй няскончаны палёт” (2011). Артыкулы, вершы і эсэ друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку.



Показывать:

Книги на прочих языках


Редактор

Вне серий
X