Уладзімір Пятровіч Чапега

Биография

Уладзімір Пятровіч Чапега (нар. 18 чэрвеня 1939, в. Сялец Брагінскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1961), у 1961—1962 працаваў у МДПІЗМ выкладчыкам нямецкай мовы. У 1962—1988 гг. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў экстэрнам Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войск і войск сувязі (1973). Сябра СП СССР (з 1982).

Жыве ў Германіі. Жанаты з Гундулай Чапега, сястрою нямецкага славіста Норберта Рандаў.

Дэбютаваў у друку ў 1971 г. Перакладае з нямецкай на беларускую і з беларускай на нямецкую мову.

На нямецкую мову пераклаў раман І. Мележа «Людзі на балоце» (з Г. Чапега і Г. Бярэзкам, 1974), аповесці В. Быкава «Абеліск» (1975) і «Здрада» (1978), А. Кудраўца «Раданіца» (1983, усе з Г. Чапега і Н. Рандаў), кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі» (1980), У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» (1983), асобныя творы Цёткі, Я. Брыля, К. Крапівы, П. Галавача, М. Зарэцкага, В. Каваля, Л. Калюгі, Я. Нёманскага для анталогіі беларускага апавядання «Буслы над балотамі» (1971), Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, Л. Калюгі, Я. Скрыгана для анталогіі класічнага беларускага апавядання «Малады дубок» (1987), кнігі для дзяцей у апрацоўцы А. І. Якімовіча «Лісіца-хітрыца» (1980) і «Залатая яблынька» (1981), «Сядзіць мядзведзь на калодзе» (1980), «Кот Максім» (1981), «Андрэй за ўсіх мудрэй» і «Беларускія народныя казкі» (1986, усе з Г. Чапега).

На беларускую з нямецкай пераклаў раманы Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы» (з Я. Семяжонам, 1982). А. Аменды «Апасіяната» (1983), Л. Франка «Ісусавы вучні» (1989, усе з Г. Чапега), асобныя творы Ш. Гермліна, С. Цвэйга.

З рускай на нямецкую мову пераклаў кнігу В. Лазарава «Старыя італьянскія майстры» (з Г. Чапега, Н. Рандаў, Берлін, 1990).



Показывать:

Книги на прочих языках


Переводчик

Вне серий
X