Выбраныя творы (pdf)

Владимир Адамович Жилка
Редсовет Составитель: Міхась Скобла
Беларускі кнігазбор [be]: Серыя І. Мастацкая літаратура [be]
Выбраныя творы [be] 1282K, 361 с.
издано в 1998 г.
Добавлена: 19.05.2013

Аннотация

Уладзімір Жылка (1900-1933) — адметная постаць у пантэоне выдатных дзеячаў бепарускай культуры. Паэт, крытык, перакладчык, ён плённа ўзгадоўваў на беларускай глебе парасткі еўрапейскіх пітаратурных традыцый. Адным з першых трапіўшы пад бапьшавіцкія рэпрэсіі 1930-х гг., ён не паспеў вывесці пад купал велічны Храм Хараства, будаванне якога распачаў М. Багдановіч. Апрача паэтычных твораў, што сталі ўжо хрэстаматыйнымі, у аднатомнік увайшлі невядомыя вершы, літаратурна-публіцыстычныя артыкулы, дэённік, лісты, успаміны пра паэта.

Першая квадра дваццатага стагоддзя для Беларусі была шматспадзеўнай i стратнай адначасова. Надзеі на ўваскрошанне паняволенай Бацькаўшчыны цеплілiся ў сэрцах беларускiх адраджэнцаў вякамi, а ў час, калi задрыжалi падвалiны i хiснулiся сцены расійскай iмперскай вязнiцы, абудзiлiся з новай сiлай. Але ваенна-рэвалюцыйная калатнеча не магла паспрыяць развою паўнакроўнага актыўнага жыцця, якое звычайна назiраецца пасля абуджэння. Парушаны жыццёвы побыт, голад i эпiдэмii накладалi свой жахлiвы адбiтак на iснаванне спаняверанага, знядужалага людства. Човен Харона без пярэдыху снаваў па беларускiх рэках, вышукваючы чарговых ахвяраў. Колькi iх было, беларусаў, падкошаных тыфам i сухотамi, забiтых немцамi, палякамi, бальшавiкамi? Час ад часу зтагосветны човен прыпыняўся i забiраў у незваротную вандроўку людзей з Божай iскраю ў сэрцы — каб хоць неяк усцешыць насельнiкаў краiны вечнага смутку. I радзеў шэраг ратавальнікаў беларушчыны, i большаў почат святых пакутнiкаў за мройную для многiх, а для iх амаль увачавiдненую Беларускую Дзяржаву. Цётка, Iван Луцкевiч, Максiм Багдановiч, Iгнат Канчэўскi, Ядвiгiн Ш., Алесь Гарун, Андрэй Зязюля…




Впечатления о книге:  

X