Праклён (fb2)

Валерый Гапееў
Праклён [be] 1472K, 360 с.
издано в 2013 г.
Добавлена: 12.07.2022

Аннотация

Калі пытаюць, пра што раман, адказаць цяжка.
Пісаў раман пра нас саміх, пра сябе самога, пра свае сумненні. Пра сакральнасць беларусаў, якую ў нас адымаюць і нішчаць, а мы нават не ведаем, не заўважаем гэтага. Пра пошукі сапраўднай веры, ідэі, месца свайго ў жыцці.
...Жыў-быў просты вясковы хлопец, разумны, талковы. І ён хацеў знайсці адказ: чаму знікае той свет, які яму быў такі блізкі і вядомы з дзяцінства?
Ён шукае адказы на гэтыя пытанні – і знаходзіць іх зусім у іншым месцы, нечакана для сябе становячыся ў цэнтр такіх падзей, пра якія і не думаў ніколі.
Чаму назва «Праклён», такая страшная і чорная? Бо лічу, што вісіць над намі ўсімі праклён за нашу бязвольнасць, баязлівасць, тую славутую талерантнасць, якая найперш базіруецца на нашым жаданні выжыць, дараваць крыўдзіцелям і служыць ім далей, абы толькі самому заставацца цэлым. То найвялікшы грэх наш – забыцца на сваё, не любіць сваё, прадаваць сваё, а мы не асэнсоўваем, не хочам асэнсоўваць яго, адчужаючыся ўсё ўсё далей і далей ад сваёй зямлі, гандлюючы сваім сакральным, сваімі святынямі... І не каемся.
І нашае ўсё знікае, знікае тое, што робіць нас нацыяй, што дапамагае нам ідэнтыфікавацца ў свеце, што робіць нас людзьмі паважанымі сярод мноства іншых народаў.
Пра гэта раман. Пра Кветку і Крыж, пра Камень і Малітву пакаяння.
Містыка? Не, трошкі – столькі, колькі яе было раней у вёсцы, дзе абавязкова была свая бабулька-шаптуха. Фантастыка? Не, рэальнасць (В. Гапееў)




Впечатления о книге:  

1 пятёрка

X