Анатоль Бутэвіч

Вариант написания автора Анатолий Иванович Бутевич на белорусском

Анатоль Іванавіч Бутэвіч (псэўданім Максім Валошка; нар. 15 чэрвеня 1948 году на хутары Язавец Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат. Скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году, сябра Беларускага саюза журналістаў з 1972 году. Працуе ў сфэры дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. З 16 студзеня 1992 году да 6 красавіка 1994 году быў міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У гэты ж дзень быў прызначаны Міністрам культуры і друку Рэспублікі Беларусь, якім быў да 20 сакавіка 1996 году. З 29 сакавіка 1996 году да 19 сьнежня 1997 году быў Генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску. Ужо 2 дні раней, 17 сьнежня 1997 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Румыніі. Адстаўлены з гэтай пасады быў 21 ліпеня 2000 году. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). 11 чэрвеня 1998 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў.




Сортировать по: Показывать:
Раскрыть всё

Книги на прочих языках

Казкі ХХІ стагоддзя
Сем цудаў Беларусі
Вне серий

Переводчик

X