Лявон Крывічанін

Биография

Лявон Савёнак (пс. Лявон Крывічанін, Леанід Свэн; 26 чэрвеня 1897, в. Вялец, цяпер Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 21 лютага 1974, Памона, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі пісьменнік і журналіст.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Глыбокім. Скончыў у 1917 годзе Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, дзе вучыўся разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Пятром Мятлом, Міхасём Чаротам і іншымі.

У 1922 годзе Лявон ажаніўся ў Мінску з настаўніцай Апалоніяй Радкевіч. У 1922 годзе нарадзіўся сын Лёдзік. У 1927 — дачка — вядомая беларуская свету даследчыца Зора Кіпель.

Працаваў у газеце «Савецкая Беларусь». У лютым 1929 года вымушаны сысці з працы і працаваць на будоўлях. У той самы год выдаў збор фельетонаў «Чароўная іголка». У бібліятэках напачатку каталагізавалі тую кнігу як пераклад шведскага аўтара. Але аўтарства хутка высветлілі і 3000 накладу было знішчана.

З ліпеня 1932 — стыльрэдактар навукова-тэхнічнага выдавецтва.

У 1933 Савёнак арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Сваёй віны не прызнаў і атрымаў 5 гадоў турмы. Тэрмін адбываў спачатку ў Паўднёвай Сібіры, а потым у Алтайскім краі.

Па вызваленні, у 1939 годзе вярнуўся ў Беларусь. Не меў дазволу жыць у Мінску. Працаваў настаўнікам у ваколіцах Крычава і Мінску.

З прыходам нацыстаў летам 1941 — інтэрнаваны, разам з іншымі мужчынамі Мінску. Некалькі тыдняў адседзеў на Камароўскіх балотах пад Мінскам. Потым працаваў журналістам у «Беларускай газеце».

Пасля Другой сусветнай вайны ў беларускім лагеры ДП Міхельсдорфе. Пасля стварыў беларускі цэнтр у лагеры для перамешчаных асоб Остэрхофен у Германіі. У 1947 адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газеты «Бацькаўшчына».

Пераехаў ў ЗША ў 1950. Працягваў займацца грамадскай дзейнасцю беларускай эміграцыі, рэдагаваў газету «Беларус», уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову Бібліі.

Сведчыў перад Камісіяй Керстана аб Савецкіх канцлагерах.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку, Нью-Джэрсі.



Показывать:

Книги на прочих языках

Вне серий
X