Василь Сёмуха

Биография

Васіль Сяргеевіч Сёмуха (нарадзіўся 18 студзеня 1936, хутар Ясенец, сучасны Пружанскі раён) — беларускі перакладнік зь нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае, гішпанскае, нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў. Пераклаў на беларускую мову Біблію.

Нарадзіўся ў сям'і лесніка. Бацькі ў 1942 расстраляныя нацыстамі за сувязь з партызанамі. Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава (1959).
Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Сябра СП СССР (з 1977). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Дэбютаваў перакладам у 1959 г. Пераклаў з нямецкай паасобныя творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымэльсхаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Ежы Анжыеўскага і інш. З латышскай — Яніс Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і інш.
Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опер Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.
Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).




Сортировать по: Показывать:

Переводчик

Вне серий

Книги на прочих языках


Автор

Вне серий

Редактор

Вне серий

Переводчик

Вне серий
Сборники
X