Уладзімір Рыгоравіч Правасуд

Биография

Уладзімір Рыгоравіч Правасуд нарадзіўся 5 чэрвеня 1933 года ў вёсцы Подгаць Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Акцябрскую сярэднюю школу. Вершы пачаў пісаць, калі вучыўся ў школе. Першы твор быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” ў 1953 годзе. Працоўны шлях пачынаў на пасадзе загадчыка Ламавіцкага сельскага клуба ў Акцябрскім раёне. У час службы ў арміі пісаў і на рускай мове, друкуючыся ў газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі, а на беларускай мове – у “Вожыку”. Пасля арміі працаваў у Лельчыцкай раённай газеце “Савецкае Палессе”, рэспубліканскай газеце “Калгасная праўда”, адкуль у 1967 годзе перайшоў у часопіс “Вожык”, якому прысвяціў больш за 30 гадоў жыцця. Першы зборнік вершаў выйшаў у 1969 годзе пад назвай “Бабрыная справа”. Потым убачылі свет зборнікі вершаў “Соль і перац”, “Любоў без узаемнасці”, “Цёшча і аўтамабіль”, “Прыкарытнікі” і іншыя, а таксама зборнікі прозы “Народжаны рэвалюцыяй” (1979), “Працоўны поўдзень” (1983), “Бамаўцы” (1984), “Маўклівая пушча” (1989) і іншыя. У 2008 годзе выйшаў збор твораў Уладзіміра Правасуда ў трох тамах. Памёр Уладзімір Рыгоравіч у снежні 2010 года. Аднак, вобразна кажучы, яго зорка не згарэла. Вершы і гумарыстычныя апавяданні У. Р. Правасуда і сёння друкуюцца на старонках Акцябрскай раённай газеты “Чырвоны Кастрычнік”. Дзень добры, Пціч, я зноў цябе сустрэў. Не пазнаю цябе, Мо ты з мяне жартуеш: Дзе быў глыбокім – там ты памялеў, Дзе быў па пахі – там цяпер віруеш. Ты ж на мяне глядзіш, на дзівака, Ўсміхаешся – і зараз я нямею: Так і жыццё, як плынная рака, Цячэ – і то мялее, то глыбее.



Показывать:

Книги на прочих языках

Вне серий
X