Новые книги на белорусском fb2

Показывать:
Язык: белорусский (все языки) Тип файла: fb2 (все типы)

29.07.2016

Узмах крыла [be] 136K, 27 с. - Геннадий Николаевич Буравкин

Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы. У зборнік увашлі таксама «чарнобыльская» нізка «Брагінская вясна - 1986», «Запісы з дальняй шуфляды», якія па цэнзурных прычынах не маглі быць, надрукаваны ў свой час, і новыя лірычныя радкі аб каханні.



26.07.2016

22.07.2016

Чамадан з кракадзілавай скуры [be] 501K, 112 с. - Алёна Беланожка

"Чамадан з кракадзілавай скуры" - захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды "галівудскім" сюжэтам. Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта" даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры...
Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.


20.07.2016

Чытаю тайнапіс вачэй [be] 169K, 32 с. - Геннадий Николаевич Буравкин

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.





Адкрыццё [be] 117K, 21 с. - Владимир Прокофьевич Некляев

Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі.





Шчаслівай долю назаві... [be] 149K, 29 с. - Нина Иосифовна Матяш

Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш. Імі вызначана і новая кніга.




Жыў роднай песняй [be] 132K, 29 с. - Сергей Николаевич Чигрин

Ён быў шчыра і самаахвярна закаханы ў справу свайго жыцця, у родную беларускую песню, у музыку і ў свой народ. Імя гэтага чалавека сёння амаль забыта. Гэта Антон Міхайлавіч Валынчык (1896-1985) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, музычны дзеяч, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі. Сяргей Чыгрын у сваёй кнізе распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Антона Валынчыка, вяртаючы з небыцця гэтае імя.




Турэмны дзёньнік [be] 391K, 84 с. - Славамір Адамовіч

„Турэмны дзёньнік” Славаміра Адамовіча – не мастацкі твор, а кніга-дакумент, кніга брутальная i непрыемная. Ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Чытач, ахунецца ў рэчаіснасць турмы, дзе дзейнічае закон: выйгрывае мацнейшы і больш наглы. Зразумее, што карцінка ў тэлебачанні далёка не рэчаіснасць наяве, што сённяшняя сістэма ў краіне – хворы вынік хворых амбіцыяў і шматгадовая пакута мільёнаў людзей, што на турэмных нарах можа апынуцца кожны, але не кожны зможа з годнасцю вытрымаць выпрабаванні. Тут пра паламаныя лёсы, пра рэдкія праявы чалавечнасці і бясконцыя гульні нялюдзкасці.

Вялікдзень [be] 68K, 10 с. - Ирина Эрнеставна Богданович

Зборнік вершаў Ірыны Багдановіч пад назвай "Вялікдзень", выдадзены ў 1993 годзе. 







Я вас люблю... [be] 869K, 17 с. - Нина Иосифовна Матяш

Новы зборнік Ніны Мацяш склалі вершы, прысвечаныя блізкім і добра знаёмым ёй людзям. У ім змешчаны таксама фотаздымкі арыгінальных выяўленча-мастацкіх твораў аўтаркі, якіх яднае з вершамі непадробнае пачуццё зычлівасці і любові.
На 2-й, 3-й і 4-й старонках вокладкі фотаздымкі ўзораў і малюнкаў фларыстыкі Ніны Мацяш.





Янка Купала і Слонімшчына [be] 99K, 18 с. - Сергей Николаевич Чигрин

Кніжку склалі артыкулы пра сувязь Янкі Купалы са Слонімшчынай і вершы слонімскіх паэтаў, прысвечаныя Янку Купалу. 







Крыло анёла [be] 155K, 30 с. - Эдуард Акулин

Паэта Эдуарда Акуліна добра ведаюць у маладзежных аудыторыях як барда, аутара шматлікіх песень і балад. У зборніку «Крыло анела» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытання. Паэзія Э. Акуліна - рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысціні.





Палёт над жытам [be] 70K, 11 с. (Берасьцейскае вогнішча) - Нина Иосифовна Матяш

Зборнік вершаў “Палёт над жытам”, выдадзены ў серыі “Берасьцейскае вогнішча”, увабраў вершы знакамітай белаазёрскай паэткі розных гадоў. Тут і вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні. Лірычны каларыт твораў дазваляе глыбей пазнаць душу Ніны Мацяш, яе чуллівае ўспрыманне свету, яе ўражлівасць на прыгажосць акаляючай прыроды, на чалавечыя пачуцці, на адносіны паміж людзьмі. Верш, загаловак якога стаў тытулам зборніка, пакарае сваёй прастатой і вялікаю, абсалютнаю глыбінёй. Ніхто не дзівуец \ цалёту майму па-над жыта \ м,Дый хто б дзіваваўся, \ калі анідзе ні істоты \ Бязлюдна. \ Бязмоўна. \ Бязвеўна. \ Бязмежна разліты \ Спакой ціхамірны. \ Ні тлуму, ані адзіноты. Словы, якія ідуць з душы паэткі ў душу кожнага, хто возьме ў рукі гэты зборнік. Абыякавым не застанецца ніхто.(Н.Г.)

Прыручэнне вясны [be] 298K, 18 с. - Нина Иосифовна Матяш

Паэтэса ярка і ўсхвалявана піша пра людзей, багатых душэўным святлом, пра іх натхнёную працу.







Поўны келіх [be] 97K, 18 с. - Нина Иосифовна Матяш

Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае станаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі.






Паварот на лета [be] 239K, 41 с. - Нина Иосифовна Матяш

Лепшыя вершы пяці кніг лаўрэата прэміі Брэсцкага абкома камсамола Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём да сваёй Радзімы, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маці, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача.





Мастак Антон Карніцкі [be] 110K, 23 с. - Сергей Николаевич Чигрин

У кнізе распавядаецца пра малавядомага і забытага беларускага мастака са Слоніма Антона Карніцкага (1912-1944) і пра той час, калі ён жыў.
Аўтар выказвае шчырую падзяку земляку і сябру Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.





Паміж зоркай і свечкай [be] 175K, 35 с. - Геннадий Николаевич Буравкин

Новую кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю.





Радно [be] 142K, 27 с. - Эдуард Акулин

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя».
Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла», (1995), драматычнай містэрыі «На Каляды » (1996) і двух песенных матнітальбомаў: «Мая Крывія» (1995) і «Як Яна і я» (2000).
Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё…


Непрычалены човен [be] 98K, 17 с. - Эдуард Акулин

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку “Непрычалены човен” знойдзем вершы-прысвячэньні, вершы-разважаньні. Тут і тэма веры, рэлігіі, Бога й пакутніцкага шляху да Яго. Тут таксама баляды. У зборнік увайшлі і пераклады з літоўскай й украінскай. 


Пакліканыя на родны парог [be] 344K, 78 с. - Сергей Николаевич Чигрин

Артыкулы, якія склалі гэтую кнігу, аб’яднаны адной скразной думкай — нагадаць чытачам пра забытых, малавядомых, але таленавітых і шчырых беларусаў, якія моцна любілі сваю Бацькаўшчыну і свой народ. Некаторыя з іх загінулі на чужыне, у бядоце і сталінскіх лагерах. Сёння прыйшоў час паклікаць іх у Беларусь.





Чамяры і чамяроўцы [be] 289K, 65 с. - Сергей Николаевич Чигрин

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі.





У пошуках слонімскіх скарбаў [be] 430K, 98 с. - Сергей Николаевич Чигрин

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек… Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі... (фрагмэнт)



Тэатр у Слоніме [be] 389K, 90 с. - Сергей Николаевич Чигрин

У выданні расказваецца пра асобныя старонкі развіцця тэатральнага мастацтва на Слонімшчыне, пачынаючы з XVIII стагоддзя і да нашых дзён.






Страницы

X