Новые книги на белорусском fb2

Показывать:
Язык: белорусский (все языки) Тип файла: fb2 (все типы)

13.01.2017

Казкі трапічнага лесу [be] 194K, 42 с. (пер. Бусел) - Орасио Кирога

Зборнік Гарасьо Кірога "Казкі трапічнага лесу" складаюць наступныя казкі: "Гіганцкая чарапаха", "Панчохі для фламінгаў", "Абскубены папугай", "Вайна кайманаў", "Невідушчая лань", "Гісторыя пра дваіх дзетак кааці і дваіх дзяцей чалавека", "Бітва на Явэвіры", "Пчала-гультайка".





Апавяданні [be] 626K, 147 с. (пер. Валынскі) - Уильям Сомерсет Моэм

Зборнік склалі апавяданні вядомага англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсета Моэма (1974-1965), напісаныя ім у час вандровак па краінах Усходу і Заходняй Еўропы. У вострасюжэтных, з элементамі дэтэктыва навелах пісьменнік выкрывае буржуазную мараль і сацыяльную каставую сістэму, аналізуе псіхічны стан чалавека, які апынуўся ў экстрэмальных умовах.





Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою [be] 1047K, 250 с. (пер. Битель, ...) - Лонг - Луций Апулей

Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя творы антычных аўтараў.
Аповесць Лонга — «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.
Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Лота [Lotta på Bråkmakargatan be] 86K, 36 с. (пер. Лукша, ...) - Астрид Линдгрен

Лота — усеагульная ўлюбёнка. Лотта любяць усё вакол, нягледзячы на яе цяжкі характар. У яе атрымоўваецца пераадольваць любыя забароны і здзяйсняць крадзяжы (чужых ровараў, напрыклад). Лоце нізавошта гуляць пад дажджом з насмаркам і хворым горлам. І яе не прымусіць есці ў нядзелю рыбу. У чым жа сакрэт абаяння гераіні?





Браты Львiнае Сэрца [Bröderna Lejonhjärta be] 299K, 107 с. (пер. Лукша, ...) - Астрид Линдгрен

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.





Бiльярд а палове дзесятай [Billard um halbzehn be] 1177K, 293 с. (пер. Борщевский) - Генрих Бёлль

У першую кнігу, выдадзеиую на беларускай мове, сусветна вядомага нямецкага пісьмённіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Г. Бёля (1917 — 1986) увайшлі раман «Більярд а палове дзесятай» і найлепшыя яго апавяданні.






Вайна сусветаў. Чалавек-невідзімка. Пярсцёнак Лёвеншольдаў [The Invisible Man be] 1360K, 328 с. (пер. Томашевич, ...) - Сельма Лагерлёф - Герберт Уэллс

Вялікі англійскі пісьменнік Герберт Уэлс у сваім рамане «Вайна сусветаў» вельмі маляўніча апісаў фантастычнае нашэсце марсіян на нашу Зямлю. Раман «Чалавек-невідзімка» расказвае пра трагічны лёс вучонага. Асяроддзе, у якім жыве герой рамана, таленавіты вучоны Грыфін, зрабіла яго здольным на злачынства, яно ж яго і губіць. Вядомая шведская пісьменніца Сельма Лагерлёф у творы «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» цікава і захапляюча расказвае пра падзеі, якія адбываюцца падчас уладарання шведскага караля Карла XII, калі Швецыя вяла супраць Даніі, Польшчы і Саксоніі Паўночную вайну.



12.01.2017

Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных [be] 255K, 57 с. (пер. Максымюк) - Богумил Грабал

У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.





Стамбульскі экспрэс [Stamboul Train [= The Orient Express] be] 1061K, 257 с. (пер. Небышынец) - Грэм Грин

У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Грэма Грына (1904-1991).





Мах і Шэбестава вандруюць па свеце [be] 158K, 30 с. (пер. Сматрычэнка) - Милош Мацоурек - Адольф Борн

Кніга аб'яднала сем дасціпных апавяданняў Мілаша Мацоўрака пра Маха і Шэбеставу — вынаходлівых вучняў 3 “Б” класа, якія дзякуючы чарадзейнай слухаўцы перажылі шмат незвычайных прыгодаў у самых розных кутках свету. Папулярнасць кніг пра Маха і Шэбеставу (а іх пяць) ужо выйшла па-за межы Чэхіі, і цяпер гэтыя гісторыі з захапленнем чытаюць дзеці ледзь не ўсёй Еўропы.




Выбраная проза [be] 2067K, 506 с. (пер. Соловей, ...) - Иван Алексеевич Бунин - Александр Иванович Куприн

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.





Французская навела XX стагоддзя [be] 1210K, 292 с. (пер. Колас, ...) - Луи Арагон - Анри Барбюс - Эрве Базен - Пьер Буль - Даниэль Буланже - Морис Дрюон - Пьер Гамарра

Анталагічны зборнік складзены з лепшых навел французскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. У зборніку адлюстраваны розныя творчыя кірункі ў французскай літаратуры, яе тэматычная і стылёвая разнастайнасць.






Кулі [be] 80K, 9 с. - Джек Лондон

Да чаго ж дурныя гэта людзі - французы! Расследуючы забойства Чун Га, яны затрымалі пецярых, але ўсе яны не вінаватыя, а так як яны не вінаватыя, то і суда ім баяцца няма чаго…






10.01.2017

Звон ― не малітва [be] 990K, 212 с. - Иван Гаврилович Чигринов - Николай Егорович Матуковский - Александр Леонович Петрашкевич - Раиса Андреевна Боровикова - Владимир Петрович Бутромеев - Сергей Валерьевич Ковалев

У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.


Змест:
Звон — не малітва — Іван Чыгрынаў
Прарок для Айчыны — Аляксандр Петрашкевіч
Барбара Радзівіл — Раіса Баравікова
Страсці па Аўдзею — Уладзімір Бутрамееў
Мудрамер — Мiкалай Матукоўскі
Стомлены д’ябал — Сяргей Кавалёў



09.01.2017

Выкраданне чарадзея [be] 1559K, 366 с. (пер. Шулце, ...) - Сахиба Абдуллаева - Кир Булычев - Дориан Чекану - Леон Михайлович Гвин - Зигфрид Петрович Тренко - Тахир Малик - Борис Иванович Саченко

У зборнік увайшлі творы пісьменнікаў-фантастаў з Украіны, Малдовы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі, Якуціі і Беларусі.

Змест:
Андрэй Дзмітрук (Украіна). Ноч маладзіка / Пераклаў Міхась Шупенка
Міхась Ларын (Украіна). Прышлы / Пераклаў Міхась Шупенка
Дарыан Чакану (Молдова). Сярэбраная ружа / Пераклала Галіна Шаранговіч
Леан Гвін, Зігфрыд Трэнка (Латвія). Трыццаць трэці ход / Пераклала Галіна Шаранговіч
Дзінтра Шулцэ (Латвія). Роберцік / Пераклаў Эдуард Садоўнічы
Васіль Галавачоў (Расія). Волат на дарозе / Пераклаў Павел Марціновіч
Сахіба Абдулаева (Узбекістан). Панаванне жанчын / Пераклаў Павел Марціновіч
Бангуоліс Балашавічус (Літва). Знаёмы салдат / Пераклаў Павел Марціновіч
Васіль Беражны (Украіна). Матчын голас / Пераклаў Павел Марціновіч
Тахір Малік (Узбекістан). Фалак / Пераклаў Павел Марціновіч
Леанід Панасенка (Украіна)
* Пралюбадзейства / Пераклала Галіна Шаранговіч
* Уратуйце нашы душы! / Пераклала Галіна Шаранговіч
Вальдэмар Бааль (Эстонія). Плацінавы абруч / Пераклаў Мікола Татур
Уладзімір Шыцік (Беларусь). Агеньчык у цемры
Барыс Сачанка (Беларусь)
* Карчоўнік
* Тыя
Алесь Кажадуб (Беларусь). Ваўкалакі
Гаўрыіл Угараў (Якуція). Вярнуць адкрыццё / Пераклаў Рычард Саматыя
Кір Булычоў (Расія). Выкраданне Чарадзея / Пераклаў Рычард Саматыя

Клоп. Лазня [be] 573K, 85 с. (пер. Киреенко) - Владимир Владимирович Маяковский

У гэтай кнізе змешчаны ў перакладзе на беларускую мову агульнавядомыя сатырычныя п'есы Ул. Маякоўскага «Клоп», «Лазня».






Прысуд [be] 790K, 190 с. (пер. Борщевский) - Франц Кафка

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.






Балада пра сумнае кафэ [be] 560K, 137 с. (пер. Счастный) - Карсон Маккалерс

Аўтар аповесцяў, уключаных у гэтую кнігу, амерыканская пісьменніца К. Маккалерс (1917-1967) з сардэчнай цеплынёй і спачувальнасцю піша пра людзей цяжкага лёсу, у жыцці якіх дарагія нават маленькія радасці. Паказваючы ўнутранныя праблемы расчараванага чалавека, яна здолела передаць сацыяльныя праблемы свайго грамадства і стварыць новы тып псіхалагічнай трагедыі.




Гісторыя кахання [Love Story be] 1377K, 333 с. (пер. Михальчук, ...) - Ричард Бах - Бернар Клавель - Костас Варналис - Эрик Сигал - Ежи Анджеевский

Зборнік сучасных замежных аповесцей склалі творы Р. Баха «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» і Э. Сігала «Гісторыя кахання» (ЗША), К. Варналіса «Сапраўдная апалогія Сакрата» (Грэцыя), Е. Анджаеўскага «Цемра зямлю ахінае» (Польшча), Б. Клавэля «Бацькава падарожжа» (Францыя). 





Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак [be] 744K, 157 с. (пер. Соловей) - Лев Николаевич Толстой

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».






Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы [be] 653K, 142 с. - Антон Иванович Гурский

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.




Прыкуты Праметэй. Антыгона [be] 297K, 62 с. (пер. Борщевский, ...) - Эсхил - Софокл

Кнігу склалі трагедыі Сафокла «Антыгона» і Эсхіла «Прыкуты Праметэй».
«Антыго́на» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла, пастаўлена ў сакавіку-красавіку 442 годзе да н.э. Яна выкрывае адзін з канфліктаў сучаснага яму грамадства – канфлікт паміж радавымі няпісанымі законамі і законамі дзяржаўнымі.
«Прыкуты Праметэй» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Эсхіла, прадстаўленая ў 444—443 гадах да н.э. Яна ўваходзіла ў тэтралогію, якая, акрамя гэтай, уключала трагедыі «Вызвалены вызвалены» (захавалася фрагментарна) і «Праметэй-Агняносец» (не захавалася), а таксама невядомую сатыраўскую драму.


Тры камедыі [be] 2083K, 193 с. (пер. Рязанов, ...) - Уильям Шекспир

Кнігу склалі вядомыя творы класіка англійскай літаратуры «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» і «Сон у Іванаву ноч».






Антоній і Клеапатра [be] 1541K, 91 с. (пер. Говрук) - Уильям Шекспир

«Антоній і Клеапатра» — адна з апошніх вялікіх трагедый В Шэкспіра. напісаных геніяльным драматургам у самым росквіце яго творчай дзейнасці. Трагедыя абышла сцэнічныя падмосткі тэатраў усіх кантынентаў зямнога шара, была неаднаразова экранізавана ў розных краінах Еўропы і Амерыкі. Пераклад трагедыі на беларускую мову рыхтаваўся Ю. Гаўруком для пастаноўкі ў Беларускім драматычным тэатры імя Я. Коласа.




06.01.2017

Дзеці капітана Гранта [be] 17M, 471 с. (пер. Кутылоўскі) - Жюль Верн

“Дзеці капітана Гранта” – адзін з самых вядомых твораў французскага класіка навукова-прыгодніцкай літаратуры Жуля Верна. Упершыню выйшаў у свет у 1868 годзе. Раман складаецца з трох частак, у кожнай з якой галоўныя героі - лорд і лэдзі Гленарван, маёр Мак-Наббс, Жак Паганэль, Мэры і Роберт Грант, Джон Манглс - у пошуках капітана Гранта падарожнічаюць вакол Зямлі па Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі, кіруючыся толькі 37-й паралеллю паўднёвай шыраты.




Страницы

X